Call of Duty: Modern Warfare 3

Call of Duty: Modern Warfare 3
Распрацоўшчыкі Infinity Ward, Sledgehammer Games[d], Raven Software[d] і Treyarch
Выдаўцы Activision і Square Enix[d]
Частка серыі Call of Duty
Дата выпуску 8 лістапада 2011
Жанр шутар ад першай асобы[d]
Стваральнікі
Геймдызайнер Glen Schofield[d]
Кампазітар
Тэхнічныя даныя
Платформы Nintendo DS, Wii[d], Xbox 360, PlayStation 3, Windows, macOS і Xbox One
Гульнявы рухавік IW Engine[d]
Рэжымы гульні аднакарыстальніцкая гульня[1] і шматкарыстальніцкая гульня
Мовы інтэрфейсу англійская[2], нямецкая[2], італьянская мова[2], іспанская[2], французская[2] і руская
Носьбіты аптычны дыск, лічбавае распаўсюджванне[d] і лічбавая спампоўка[d]
Кіраванне камп’ютарная клавіятура
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Call of Duty: Modern Warfare 3» (скарачаецца да Modern Warfare 3, COD: MW3 і MW3) — камп’ютарная гульня ў жанры шутар ад першай асобы, сіквел «Call of Duty: Modern Warfare 2», восьмая гульня ў серыі «Call of Duty».

Прысвечана завяршэнню Трэцяй сусветнай вайны, якую развязалі Шэпард і Уладзімір Макараў. Гулец выступае ў ролі байцоў розных сусветных падраздзяленняў, ліквідуючы важных саўдзельнікаў Макарава і дапамагаючы Злучаным Штатам атрымаць верх у барацьбе з Уладзімірам Макаравым і яго саўдзельнікамі.

Гульня прадставіла шырокі выбар сучаснай сусветнай зброі і адзін з самых папулярных мультыплэераў свайго часу. Гульня актыўна падтрымлівалася студыяй-распрацоўшчыкам: неаднаразова выпускаліся абнаўленні з выпраўленнем памылак і недапрацовак, дадаткова выпушчана чатыры калекцыі-дапаўненні з новымі картамі, рэжымамі, і спецаперацыямі. Новы рэжым «Spec Ops» са спецыяльнымі заданнямі дазваляе гуляць у кааператыўным рэжыме на лакацыях сусвету «Modern Warfare». Ёсць рэжым гульні на шматкарыстальніцкіх картах «Call of Duty: Modern Warfare 3» з ботамі, дзе сам гуляючы (адзін або з напарнікам) карыстаецца крамамі і змагаецца з хвалямі ворагаў, кожная з якіх мацней папярэдніх.

  1. Steam — 2003. Праверана 27 кастрычніка 2022.
  2. а б в г д Steam — 2003. Праверана 31 сакавіка 2022.

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne